
Іх, як заўжды ў верасні, нямала. Ва ўсіх сельгасарганізацыях займаюцца ўборкай кукурузы на сілас.
Па дадзеных райсельгасхарча на раніцу ўчарашняга дня, убрана на гэтыя мэты 1119 га або 16,3% ад плану. Закладзена больш за 20 000 тон кукурузнага сіласу пры плане 105 000 тон.
Працягваецца капанне бульбы. Убрана 183 га ці амаль трэць засаджаных плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 367 ц/га — накапана 6718 тон клубняў. Непасрэдна ў СВК “Гігант”, на чыю долю прыходзіцца асноўная частка бульбяных палеткаў у раёне, выкапана 135 га, накапана 5001 т клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 370 ц/га.
Адначасова з уборачнымі работамі ў раёне актыўна вядзецца сяўба азімай збажыны і падрыхтоўка да яе. Глеба падрыхтавана на плошчы 3700 га або 35% ад плану. Азімыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 3000 га (28% ад неабходнага). На пасевах азімага рапсу праводзяцца доглядныя мерапрыемствы, у прыватнасці, хімпраполкі.