Ураджай — у засекі. У Бабруйскім раёне працягваюць убіраць дары палёў

Як паведамілі ў Бабруйскім райсельгасхарчы, бульба выкапана на плошчы 385 гектараў, што складае 63% ад плану. Накапана 12 017 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 312 ц/га. У СВК “Гігант”, на долю якога прыходзіцца пераважная частка бульбяных палёў раёна, ураджайнасць прыкметна вышэйшая. Там з круга бяруць па 340 га.

Працягваецца ўборка кукурузы на сілас. Па апошніх дадзеных, убрана 2926 га ці 43% ад неабходнага, нарыхтавана 52 586 тон спажыўнага корму.

У стадыі завяршэння сяўба азімых раслін. Пасеяна 7705 тон або 72% ад запланаванага. Завяршаецца падрыхтоўка глебы на гэтыя мэты.

Сярод шматлікіх восеньскіх клопатаў і звозка саломы з палёў.

Добавить комментарий